https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кожны трэці жыхар плянэты заражаны гепатытам


Сёньня на ініцыятыву Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя першы раз адзначаецца Сусьветны дзень барацьбы з гепатытам. Мэта гэтай акцыі – падвысіць інфармаванасьць людзей аб хваробе і актывізаваць прэвэнтыўныя захады.
Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя заклікае засяродзіцца на канкрэтных дзеяньнях, такіх як: умацаваньне прафіляктыкі, дыягностыкі і кантролю вірусных гепатытаў і зьвязаных зь імі захворваньняў, як мага большы ахоп насельніцтва вакцынацыяй і інтэграцыі гэтых захадаў у нацыянальныя праграмы імунізацыі, а таксама каардынацыя глябальных мер рэагаваньня на гепатыт.

Паводле СААЗ, сёньня ў сьвеце віруснымі гепатытамі заражаныя больш за 2 млрд. жыхароў Зямлі. Канкрэтныя лічбы такія: вірусам А заражаныя 1.4 мільёны, вірусам С – 130 мільёнаў, а вірусам В – 2 мільярды чалавек.

Існуе пяць тыпаў гепатыту: A, B, C, D і E. Гепатыты А і Е, як правіла, выклікаюцца забруджанай вадою або харчовымі прадуктамі. Гэта лёгкія формы хваробы. Гепатыты В, C і D перадаюцца ў выніку кантактаў з крывёю. Гепатыт В перадаецца таксама пры сэксуальных кантактах. Гепатыт зьяўляецца асноўнай прычынай розных захворваньняў печані, уключаючы цыроз і рак.

Штогод ад віруса, які разбурае чалавечую печань, у сьвеце паміраюць каля мільёна чалавек.

Самы цяжкі тып віруснага гепатыту – гепатыт В. Лекары назвалі яго  "ціхім забойцам" – ён працякае практычна без сымптомаў, але пры гэтым нярэдка прыводзіць да сьмяротным наступстваў. Вірус гепатыту В у 100 разоў больш заразны за вірус ВІЧ і зьяўляецца другой па распаўсюджанасьці прычынай утварэньня злаякасных пухлін ў арганізьме чалавека пасьля курэньня.

Ад вірусаў А і В існуюць вакцыны, якія вельмі добра сябе зарэкамэндавалі.  У Беларусі у 2010 годзе прышчэпкі ад гепатыту А атрымалі 101622 чалавекі – гэта 92,3% ад ліку тых, каму іх мець належыцца (дзеці, мэдычны пэрсанал).

Вакцыны ад вельмі каварнага віруса С яшчэ няма. Тым часам больш за 70% ад новых выпадкаў віруснага гепатыту, якія штогод выяўляюцца ў Беларусі, прыпадае менавіта на гэты вірус, а гэта больш за 2500 чалавек.

28 ліпеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:28.07.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2417
 
Ключевые слова:
Вирусный гепатит Инфекции Эпидемии Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме