https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Венецыянская камісія рыхтуе афіцыйнае меркаванне пра адпаведнасць вынесенага БХК папярэджання міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека


Еўрапейская камісія за дэмакратыю цераз права (Венецыянская камісія) рыхтуе афіцыйнае меркаванне пра адпаведнасць вынесенага ў студзені 2011 года папярэджання Беларускаму Хельсінкскаму камітэту (БХК) і артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека. Пра гэта паведаміў старшыня Венецыянскай камісіі Джані Букікіа падчас праведзенага ў палітычным камітэце ПАСЕ абмена меркаваннямі па сітуацыі ў Беларусі.
Як паведамляюць праваабаронцы, перад дэпутатамі ПАСЕ выступілі старшыня БХК Алег Гулак, член каардынацыйнага савета міжнароднага Маладзёжнага праваабарончага руху Дзмітрый Макараў і ганаровы старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

Гулак адзначыў, што становішча з правамі чалавека ў Беларусі ў апошнія месяцы працягвае заставацца цяжкім. У прыватнасці, адбыліся палітычна матываваныя суды па справах аб падзеях 19 снежня, адбываецца ўзмацненне націску на адвакатаў і незалежныя СМІ, назіраецца пагаршэнне сітуацыі з сацыяльна-эканамічнымі правамі на фоне крызісу, які распачаўся. Паводле яго меркавання, крызісная абстаноўка непазбежна будзе падштурхоўваць кіраўніцтва краіны да змен, і тут для міжнародных арганізацый, уключаючы Савет Еўропы, узнікаюць дадатковыя магчымасці ўплыву на сітуацыю.

Багданкевіч у сваім выступленні падкрэсліў неадэкватнасць дзеянняў беларускай улады ў бягучай сітуацыі, якая пошукам знешніх ворагаў на Захадзе і Усходзе падмяняе рэальныя спробы вырашэння наспелых унутры краіны праблем. Пры гэтым многія апазіцыйныя лідары зняволеныя ці знаходзяцца пад следствам, або ім забаронены выезд з краіны. Ён таксама назваў прынятыя аб`яднанай дэмакратычнай апазіцыяй умовы ўдзелу ў бліжэйшых выбарах 2012 года.

У сваю чаргу Макараў спыніўся на праблеме з рэалізацыяй свабоды асацыяцый і абароны праваабаронцаў у Беларусі. Ён адзначыў, што аднаўляецца ўжыванне артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных арганізацый (у прыватнасці, вынесена папярэджанне кіраўніку незарэгістраванага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму), пасля другога папярэджання Міністэрства юстыцыі пад пагрозай закрыцця апынуўся Беларускі Хельсінкскі камітэт. На гэтым фоне працягваюцца выдварэнні і забароны на ўезд у краіну праваабарончых назіральнікаў з Украіны і Расіі. Прадстаўнік Камітэта міжнароднага кантролю таксама прэзентаваў дэпутатам папярэдні даклад спецыяльнага дакладчыка па падзеях 19 снежня.

Падчас візіту ў Страсбург Гулак, Багданкевіч і Макараў сустрэліся з новым дакладчыкам ПАСЕ па Беларусі Андрэсам Херкелем, генеральным сакратаром Савета Еўропы Турб`ёрнам Ягландам, а таксама з шэрагам афіцыйных дэлегацый дзяржаў — членаў СЕ.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:22.06.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2581
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Цветные революции Кризис в Беларуси Экономика Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме