https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арыштаваны ў Маскве беларускі нацыянал-бальшавік Ігар Беразюк завяршыў азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы


Арыштаваны ў Маскве беларускі нацыянал-бальшавік Ігар Беразюк і яго адвакат Дзмітрый Аграноўскі 29 чэрвеня завяршылі азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы, паведамляе прэс-служба нацболаў.
Беразюк абвінавачваецца ў арганізацыі беспарадкаў на Манежнай плошчы ў Маскве. Акрамя Беразюка па гэтай справе арыштаваныя яшчэ два нацболы: Руслан Хубаеў і Кірыл Унчук.

11 снежня 2010 года тысячы футбольных балельшчыкаў арганізавалі ў Маскве шэсце ў памяць забітага фаната футбольнага клуба "Спартак" Ягора Свірыдава, якое скончылася бойкай на Манежнай плошчы з выхадцамі з Каўказа і АМАПам. За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі былі затрыманы больш за паўсотні чалавек. Як заяўлялі ў Следчым камітэце Расіі, падчас допытаў сведак і вывучэння фота- і відэаматэрыялаў устаноўлена, што менавіта Беразюк нанёс удар байцу АМАПа ГУУС па горадзе Маскве.

Беразюк быў арыштаваны 30 студзеня.

Паводле інфармацыі прэс-службы, адвакат з падабаронным пасля азнаямлення з матэрыяламі следства заявілі некалькі хадайніцтваў. Першае — пра вочную стаўку з непаўналетнім Ільёй Кубраковым, якому, як сцвярджае следства, Беразюк заплаціў, даў мегафон і прымусіў крычаць лозунгі. Другое хадайніцтва — пра аб`яднанне справы Беразюка са справай сведкі Кубракова, паколькі нацбола абвінавачваюць ва ўцягванні непаўналетняга ў злачынную дзейнасць. Сам Кубракоў знаходзіцца пад вартай па артыкуле за забойства.

Трэцяе хадайніцтва — аб прызнанні недапушчальным доказам судова-медыцынскай экспертызы пацярпелага амапаўца, паколькі пры прызначэнні і правядзенні судова-медыцынскай экспертызы "былі парушаны палажэнні КПК РФ і шэраг іншых заканадаўчых актаў".

І, нарэшце, у справе знойдзена "дзіўная характарыстыка", напісаная нібыта ад імя маці Ігара Беразюка. Па тэлефоне маці паведаміла адвакату, што характарыстыка не адпавядае рэчаіснасці "і нічога такога яна не гаварыла".

Следства прад`явіла Беразюку абвінавачанне па артыкулах 212 (арганізацыя масавых беспарадкаў), 318 (прымянне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады), 282 (распальванне нянавісці або варожасці, а таксама знявага чалавечай годнасці), 213 (хуліганства, учыненае ў групе) і 150 (уцягванне непаўналетняга ва ўчыненне злачынства) КК РФ.

БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2011
 
Дата публикации:02.07.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2574
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Москве Футбол Национал-большевики
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме