https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мужчынская сэксуальнасць расце на сонцы


Гадзіна на сонцы павышае тэстастэрон на 69%.
Справа ў тым, што разам з узроўнем вітаміну D у мужчынскім арганізме расце канцэнтрацыя полавога гармону тэстастэрону.

Найбольшай сэксуальнасцю валодаюць тыя прадстаўнікі моцнай паловы, у чыёй крыві ўтрымліваецца не меней за 30 нанаграмаў «сонечнага вітаміну» на мілілітр, сцвярджаюць даследчыкі з Медычнага ўніверсітэта Граца (Аўстрыя).

Прычым, сярэдняе ўтрыманне тэстастэрону на працягу года значна вагаецца. Гэтак, з кастрычніка, калі сонечная радыяцыя змяншаецца, узровень абодвух рэчываў (вітамін D, тэстастэрон) значна паніжаецца. Мінімальнага значэння тэстастэрон дасягае ў сакавіку. Менавіта ў гэтыя месяцы зніжаецца і мужчынскае лібіда (полавая цяга).

Адкрыццё пацвярджае вынікі папярэдніх даследаванняў, падчас якіх тэстастэрон, ўьл вылучаецца пад уздзеяннем сонца клеткамі Лейдзіга ў сяменніках, удзельнічае ў развіцці мужчынскіх полавых органаў, другасных полавых прыкметаў, рэгулюе сперматагенэз і полавыя паводзіны, а таксама ўплывае на азоцісты ды фосфарны абмены.

«Сонечны» вітамін, паводле навукоўцаў, таксама здольны паніжаць рызыку захворвання на рак кішэчніка.

Даследаванні паказалі, што тыя, хто маюць найбольшую канцэнтрацыю вітаміну D ў крыві, хварэюць анкалагічнымі хваробамі на 40% радзей.

Аднак сонца здольнае і шкодзіць: празмернае загаранне не дае карысці арганізму. Наадварот, хто пячэцца на сонцы, рызыкуе захварэць на рак скуры. Дый проста вымучваецца хутчэй. Таму
баўце час на вольным паветры, але не загарайце спецыяльна.

Наша Ніва
10 лiпеня 2010
 
Дата публикации:10.07.2010
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:5387
 
Ключевые слова:
Мужское здоровье тестостерон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме