https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У магазінах павінен быць шырокі асартымент тавараў па справядлівых цэнах


Аб гэтым заявіў 7-га кастрычника міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
У Беларусі ўведзены мараторый на павышэнне цэн (тарыфаў) на ўнутраным рынку. З 6 кастрычніка 2022 года юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць, увозяць або рэалізуюць тавары на ўнутраным рынку або аказваюць паслугі на тэрыторыі Беларусі, не змогуць павысіць цэны на ўсе тавары (як харчовыя, так і нехарчовыя) і паслугі.

Павышэнне цэн (тарыфаў) у выніку адмены акцый, скідак і распродажаў таксама не дапускаецца.

"Такім чынам цэны ў Беларусі на ўсе тавары і паслугі фактычна замарожаны. Забаронены любыя маніпуляцыі з цэнамі - пераацэнкі, бухгалтарскія пералікі, каб не было неабгрунтаванага павышэння цэн. Перад прадпрыемствамі, гандлем, пастаўшчыкамі і імпарцёрамі стаіць задача шукаць рэзервы для зніжэння затрат, каб павялічваць рэнтабельнасць не за кошт росту цэн. Трэба забяспечыць шырокі асартымент тавараў па справядлівай цане. У выпадку ўзнікнення нейкіх пытанняў па насычэнні паліц у магазінах мы аператыўна з Мінсельгасхарчам і аблвыканкамамі разбіраемся, рэакцыя ідзе імгненная, і тавар вяртаецца на паліцу", - сказаў Аляксей Багданаў.

МАРГ і іншыя кантралюючыя органы ўзмацнілі кантроль за цэнамі не толькі ў гандлёвых аб`ектах, але і ў прадпрыемстваў і імпарцёраў. У выпадку выяўлення парушэнняў у адпаведнасці з заканадаўствам вынесены пэўныя прадпісанні.

"Адказнасць за парушэнні прадугледжана аж да закрыцця аб`ектаў і спынення дзейнасці суб`ектаў", - звярнуў увагу міністр.

Рабочай групе даручана дапрацаваць і ўнесці ва ўрад да 20 кастрычніка прапановы па далейшай палітыцы цэнаўтварэння.

7 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.10.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:816
 
Ключевые слова:
Ценообразование Антимонопольное регулирование Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме