https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Творчасць Янкі Купалы з`яўляецца часткай сусветнай літаратуры, якую ведаюць і паважаюць ва ўсім свеце


Аб гэтым на ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка народнаму паэту Беларусі ў парку імя Янкі Купалы з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч.
"Творчасць Янкі Купалы з`яўляецца сапраўднай энцыклапедыяй жыцця беларускага народа, яго паэзію ведаюць і паважаюць ва ўсім свеце. Захоўваючы ёй адданасць, Янка Купала заўсёды хацеў, каб яго творы былі зразумелыя беларусам, якія шануюць родную беларускую мову, берагуць гісторыю і спадчыну роднай зямлі, ганарацца тым, што маюць магчымасць беларусамі звацца", - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.

"У Год гістарычнай памяці і ў дзень нараджэння паэта мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці вядомаму земляку. Мы адносіліся і будзем адносіцца да Янкі Купалы як да чалавека, які заўсёды аддаваў бязмежную любоў свайму народу, сваёй радзіме", - сказаў міністр культуры.

"Веліч Купалы - гэта разуменне светам, што ў нас ёсць паэт такога вялікага маштабу. Перакладзены больш як на 100 моў свету верш "А хто там ідзе?" - яскравае сведчанне таго", - адзначыў старшыня Саюза пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч.

"Адзін з першых вядомых твораў Янкі Купалы, нашага песняра, гэта верш з сімвалічнай назвай "Мая доля". Наш лёс, лёс беларусаў, народа Беларусі - быць з Купалам, заўсёды разумець і асэнсоўваць тыя сакральныя запаветы, якія ён пакінуў для наступных пакаленняў. І тады наш лёс ніхто не разбурыць, ніякія стрэлы, ніякія расклады на картах розных палітыкаў. Купала назаўсёды з намі, давайце чытаць Купалу і шукаць у яго творчасці самыя шчаслівыя, добрыя і справядлівыя сэнсы", - дадаў Аляксандр Карлюкевіч.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі зачытаў прывільны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На ўрачыстым мерапрыемстве выступілі ансамбль "Песняры", Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, музычная капэла "Санорус" і дзіцячыя калектывы.

7 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1029
 
Ключевые слова:
Янка Купала Год исторической памяти Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме