https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Замена цыгарэт на электронныя аналагі не зніжае рызыку развіцця хвароб сэрца


Кардыёлагі выявілі, што замяшчэнне часткі тытунёвых цыгарэт на іх электронныя аналагі не зніжае рызыку развіцця хвароб сэрца і сасудаў сярод актыўных курцоў. Пра гэта ў пятніцу паведаміла прэс-служба Амерыканскай асацыяцыі вывучэння сэрца (AHA).
«Многія курцы спрабуюць поўнасцю або часткова перайсці на электронныя цыгарэты ў надзеі на тое, што гэта знізіць рызыку развіцця спадарожных захворванняў. Наша даследаванне паказала, што адначасовае ўжыванне і тых, і іншых прадуктаў не зніжае рызыку развіцця хвароб сэрца і сасудаў», — заявіў дацэнт Бостанскага ўніверсітэта (ЗША) Эндру Стоўкс, чые словы прыводзіць прэс-служба AHA.

У даследаванні прынялі ўдзел больш за 24 тысячы мужчын і жанчын. Больш за палову з іх эпізадычна або пастаянна ўжывалі тытунёвыя або электронныя цыгарэты ў 2013-2019 гадах. Каля 1,8 тыс. добраахвотнікаў, адначасова выкарыстоўвалі і класічныя тытунёвыя вырабы, і вэйпы, што дазволіла навукоўцам ацаніць наступствы замены тытуню на электронныя аналагі.

Аналіз паказаў, што частата развіцця кардыялагічных захворванняў, зваротаў да ўрачоў, а таксама смерцяў пацыентаў з-за праблем з сэрцам і сасудамі фактычна не адрознівалася сярод добраахвотнікаў, якія ўжывалі толькі тытунь або спалучалі яго з вэйпамі. Гэта было характэрна як для цяжкіх парушэнняў у працы сістэмы кровазвароту, так і для менш небяспечных праблем, такіх як запаленне сасудаў або сардэчнай мышцы.

З іншага боку, поўны пераход на вейпы зніжаў на 30-40% частату развіцця ўсіх тыпаў праблем з сэрцам і сасудамі, аднак пакуль навукоўцы не могуць сказаць, ці закранаў гэты эфект толькі несмяротныя хваробы сэрца ці ж ён уключаў у сябе інсульты, інфаркты і сардэчную недастатковасць. Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў PATH, як спадзяюцца навукоўцы, дапаможа ім атрымаць адназначны адказ на гэтае пытанне.

Звязда, 10 траўня 2022
 
Дата публикации:10.05.2022
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:878
 
Ключевые слова:
Курение Табак Электронные сигареты Куфэрак здароўя Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме