https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшчай павінен зацікавіцца Гаагскі трыбунал


Аб гэтым заявіў член Савета Рэспублікі Анатоль Шчасны, каментуючы сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай граніцы.
"Тое, што адбываецца на граніцы - гэта нават не міграцыйны крызіс. Гэта крызіс усёй палітыкі заходніх краін, палітыкі двудушнасці і двайных стандартаў. Спачатку гэтыя дзяржавы "развітой дэмакратыі" бессаромна дзеляць багацце і нетры, якія ім не належаць, разбураюць эканомікі, знішчаюць жыццёвы ўклад, раз`ядноўваюць сем`і. А калі ад бязвыхаднасці бежанцы спрабуюць трапіць у Еўрасаюз, то нядаўнія змагары за правы чалавека будуюць агароджы з калючага дроту, выкарыстоўваюць вадамёты і слёзатачывы газ. І, вядома, шукаюць вінаватых у тым, што адбываецца, дзесьці, але толькі не ў сябе", - сказаў сенатар.

Паводле яго слоў, цяперашняя сітуацыя з`яўляецца працягам хлусні і зневажання законаў, таго, што ўсе бачылі ў Югаславіі, Іраку, Сірыі. "Калі заходніх палітыкаў ставяць перад фактам, у адказ чуюць іх любімае: "Гэта іншае". Беларусь праводзіць незалежную, суверэнную палітыку, а значыць, у вачах палітычных дзеячаў Захаду ўжо "вінаватая". Лічу, што дзеянні польскіх улад - прыклад бесчалавечнасці і абуральны злачынны акт. Вось кім павінен зацікавіцца Гаагскі трыбунал. Беларускі народ добразычлівы і гасцінны. У нас яшчэ свежыя ў памяці жахі вайны, і мы заўсёды прадаставім дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Мы цэнім кожнае чалавечае жыццё", - рэзюмаваў Анатоль Шчасны.

23 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Польша Военные преступления Беженцы Нелегальная миграция Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме