https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь на гэты час дасягнула значнага прагрэсу ў лічбавай сферы


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
"Умела выкарыстоўваючы выгады свайго ўнікальнага геаграфічнага становішча, Беларусь актыўна развівае інфармацыйна-камунікацыйную інфраструктуру. На гэты час краінай дасягнуты значны прагрэс у лічбавай сферы. Створаны развітая і адпаведная сусветным стандартам сетка перадачы даных, надзейныя цэнтры іх захоўвання і апрацоўкі, механізмы ідэнтыфікацыі, сістэмы анлайн-плацяжоў, сучасныя электронныя сэрвісы і сродкі абароны інфармацыі", - адзначылі ў ведамстве.

Акрамя таго, відавочным міжнародным прызнаннем рэзультатаў работы, а таксама пацвярджэннем дасведчанага планавання і рэалізацыі праграм лічбавага развіцця ў Беларусі, на думку спецыялістаў Мінсувязі, з`яўляюцца ўстойлівыя пазіцыі краіны ў міжнародных рэйтынгах, што афіцыйна публікуюцца прызнанымі міжнароднымі ўстановамі, з якімі Беларусь паспяхова развівае міжнароднае супрацоўніцтва.

У міністэрстве паведамілі, што ў выніку выканання мерапрыемстваў па будаўніцтве і мадэрнізацыі сетак электрасувязі дасягнуты наступныя вынікі: колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт склала больш за 3,27 млн, абанентаў IP-тэлебачання - 2,34 млн, абанентаў, падключаных да мультысэрвіснай IMS-платформы, у параўнанні з пачаткам года вырасла на 88,7 тыс. і склала 3,7 млн. У Беларусі па стане на 1 кастрычніка паслугі электрасувязі аказваюць 193 аператары.

Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, павялічылася на 77,4 тыс. і налічвае 2,82 млн. Шырыня знешняга канала для доступу ў інтэрнэт склала 2180 Гбіт/с. Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі па выніках дзевяці месяцаў гэтага года налічвае 11,781 млн.

"Паслугамі сотавай рухомай электрасувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 99,3 працэнта тэрыторыі Беларусі, а трэцяга пакалення (3G) - на 98,4 працэнта, - адзначылі ў Мінсувязі. - Ахоп насельніцтва і тэрыторыі краіны паслугамі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE павялічыўся і на 1 кастрычніка склаў 97,4 працэнта і 76,7 працэнта адпаведна".

5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:129
 
Ключевые слова:
Интернет Мобильная связь Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме