https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Кургане Славы ў Гродне адбылася закладка капсулы часу, якую павінны адкрыць у 2050 годзе


Гэта другое пасланне да нашчадкаў з моманту стварэння славутага Кургана да 30- й гадавіны аб’яднання Беларусі – 17 верасня 1969 года. Помнік увекавечвае памяць загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў перыяд уваходу Заходняй Беларусі ў склад БССР.
У дзень адкрыцця манумента была закладзена капсула, якая адрасавалася сучаснікам 2000-х гадоў. Меркавалася, што яна будзе вынятая праз 50 гадоў. Цяпер сталёвая капсула і пасланне стануць часткай экспазіцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Сёлета 17 верасня гродзенцы зноў прыйшлі да Кургана Славы. Пасля мітынгу адбылася цырымонія закладкі новага паслання да будучых пакаленняў. Адкрыццё капсулы павінна адбыцца 17 верасня 2050 года.

– У 1939 годзе менавіта наша зямля вярнулася ў родны дом, імя якому Беларусь. Здзейснілася найвялікшая гістарычная справядлівасць, да якой наш народ ішоў праз гады, – адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. – Чым далей ад нас тыя гады, тым глыбей усведамленне маштабнасці і значнасці таго, што адбылося. Мы ганарымся, што з’яўляемся нашчадкамі пакалення пераможцаў. Наш доўг – захаваць адзінства і нацыянальную згоду, каб арганізавана і з’яднана супрацьстаяць выклікам і пагрозам сучаснасці, захоўваць стабільнасць для росквіту нашай Радзімы.

У Дзень народнага адзінства ў абласным цэнтры дадзены старт некалькім новым традыцыям. Побач з Курганам Славы закладзена алея Адзінства. Першыя 17 дрэў высадзілі прадстаўнікі мясцовай улады, дэпутацкага корпуса, прадпрыемстваў і арганізацый горада, навучэнцы і студэнты. Цяпер кожны год у гэты дзень алея Адзінства будзе дадавацца новымі дрэўцамі. Імёнамі герояў і знакамітых жыхароў Гродзеншчыны будуць названы вучэбныя ўстановы горада. На вуліцы 17 верасня арганізаваны восеньскі кірмаш і спартыўныя спаборніцтвы. А на Старым мосце пасля рэстаўрацыі ўрачыста адкрылі барэльефы, якія былі выраблены да дзесяцігоддзя аб’яднання Заходняй Беларусі.

Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 17 верасня 2021
 
Дата публикации:17.09.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Дзень народнага адзінства Курган Славы Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме