https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы заваявалі 9 узнагарод па выніках конкурсу "Воін свету" на АрМГ-2021


У армянскім Дыліжане падведзены вынікі конкурсу "Воін свету" на АрМГ-2021 - у беларусаў дзевяць узнагарод, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
"У беларусаў - пяць узнагарод у індывідуальным заліку, а таксама срэбра і тры бронзы - у камандным. Па выніках конкурсу нашы ваеннаслужачыя сталі чацвёртымі, у апошні момант ва ўпартай барацьбе ўступіўшы трэці радок сапернікам з Казахстана. Другое месца заняла расійская каманда, першае - зборная Арменіі", - расказалі ў ведамстве.

Ваеннаслужачыя Арменіі, Беларусі, Грэцыі, Казахстана, Катара і Расіі змагаліся за перамогу на працягу 8 дзён. "Беларускія "воіны свету" ўвайшлі ў тройку наймацнейшых практычна на кожным з пяці этапаў. Так, у яфрэйтара кантрактнай службы Таццяны Кавалеўскай адразу тры медалі - залаты ("Прафесіянал"), срэбны ("Спадарыня") і бронзавы ("Снайпер"). Гвардыі капітан Аляксандр Таўрук і лейтэнант Аляксандр Янушэвіч сталі трэцімі на этапах "Атлет" і "Эрудыт" адпаведна. Па выніках пяці этапаў лепшым з беларусаў у індывідуальным заліку стаў Аляксандр Васілевіч, які заняў чацвёртае месца", - расказалі ў міністэрстве.

1 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.09.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
АРМИ-21
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме