https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр акцёр Яўген Цілічэеў, які сыграў у фільме «Ідзі і глядзі»


Акцёр Яўген Цілічэеў, які сыграў у фільмах «Ідзі і глядзі» і «Труфальдзіна з Бергама», памёр на 75-м годзе жыцця, паведамляецца на сайце камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга.
«13 красавіка 2021 года на 75 годзе жыцця памёр заслужаны артыст Расіі, саліст Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Яўген Сяргеевіч Цілічэеў», — гаворыцца ў паведамленні.

За гады працы ў тэатры сыграў некалькі дзесяткаў вядучых характэрных роляў у класічнай аперэце і сучаснай музычнай камедыі. Артыст плённа здымаўся ў кіно. Сярод яго работ «Царэвіч Проша» (Дердыдас), «Труфальдзіна з Бергама» (Капітан), «Сем нот» (Галоўны рэжысёр), «Мая Расія» (Пётр Першы), «Ідзі і глядзі» (Перакладчык) і інш. На працягу многіх гадоў Яўген Сяргеевіч быў адным з актыўных удзельнікаў і вядучых папулярнай перадачы ленінградскага тэлебачання «Казка за казкай», якая атрымала шырокую вядомасць, у тым ліку і за мяжой.

Звязда, 13 красавіка 2021
 
Дата публикации:13.04.2021
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Евгений Тиличеев Кинематограф Театр Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме