https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна падзяляюць навагоднюю атмасферу са сваімі гледачамі, а ў доўгачаканую ноч з 31 снежня на 1 студзеня стануць душэўным суправаджэннем свята


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
"Ужо цяпер у эфіры каналаў медыяхолдынга можна заўважыць навагоднія лагатыпы і ўпрыгожаныя студыі навін, вясёлыя віншавальныя міжпраграмныя відэазамалёўкі і тэматычныя выпускі фірменных праграм, а таксама шмат навагодніх серыялаў, ігравых і мультыплікацыйных стужак на любы густ", - расказалі ў прэс-службе.

У апошні дзень адыходзячага года тэлеканал "Беларусь 1" парадуе гледачоў навагоднімі выпускамі праграм "Добрай раніцы, Беларусь!", "Маршрут пабудаваны" і лірычнымі меладрамамі "Мелодыя на два галасы", Ёлка на мільён". А інфармацыйна-аналітычны праект "Панарама" падвядзе асноўныя вынікі 2020-га вачамі журналістаў Агенцтва тэленавін.

У 21.45, калі ўжо закончацца апошнія падрыхтоўкі да святочнага стала, тэлегледачоў чакае падарунак ад творчай каманды медыяхолдынга і любімых артыстаў беларускай эстрады - тэлепраект "Новы год на "Беларусь 1", зняты ў буйнейшым павільёне кінастудыі "Беларусьфільм" на спецыяльна спраектаванай сцэне. Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Юлія Быкава (група AURA), Вікторыя Алешка, Алёна Ланская, Жанет, Святлана Агарвал і іншыя артысты звернуцца да беларусаў з цёплымі віншаваннямі і выканаюць свае лепшыя песні і сусветна вядомыя навагоднія кампазіцыі. Кампанію зоркам эстрады складуць зоркі беларускага тэлебачання - усе тыя, хто ў адыходзячым 2020-м зараджаў тэлегледачоў бадзёрасцю і выдатным настроем на ўвесь рабочы дзень, першым расказваў пра галоўныя падзеі ў краіне і свеце, дзяліўся праверанымі рэцэптамі здароўя і прыгажосці і быў галоўным тэлегідам у свеце высокага і прыгожага.

"У 23.50 на ўсіх тэлеканалах медыяхолдынга выйдзе навагодняе віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, - дадалі ў медыяхолдынгу. - Першы дзень 2021 года сустрэне гледачоў "Беларусь 1" паказам у 10.50 дабрачыннага свята для дзяцей "Галоўная ёлка краіны" з удзелам Прэзідэнта, у 15.10 - тэлеверсіяй урачыстага навагодняга моладзевага балю ў Палацы Незалежнасці, а таксама святочным меладраматычным кінамарафонам".

Тэлеканал "Беларусь 2" напярэдадні Новага года і Нараджэння Хрыстовага прапануе сваім гледачам цэлую серыю тэматычных выпускаў уласных праектаў, а 31 снежня ранішні эфір пачнецца ў навагоднім поездзе. Вядучыя шоу "Уключайся!" запросяць гледачоў адправіцца да станцыі "Новы, 2021-ы год", а спадарожнікамі стануць госці, эксперты і повары, якія падзеляцца парадамі сервіроўкі навагодняга стала, пакажуць, як запісаць арыгінальнае відэавіншаванне для сацсетак і нават складуць астралагічны прагноз на наступны год.

Вядучыя моладзевага шоу "Пін_код" апошні дзень 2020-га правядуць у кампаніі самых актыўных гледачоў перадачы, напішуць пасланні ў 2021-ы і разыграюць падарункі ў спецыяльнай інтэрактыўнай гульні, а тэмай выпуску інтэлектуальна-забаўляльнай шоу-віктарыны "Вежа" ў гэты дзень стане, вядома, Новы год, яго гісторыя і традыцыі святкавання ва ўсім свеце. Таксама 31 снежня "Беларусь 2" прапануе ўвазе тэлегледачоў святочную падборку ігравых і анімацыйных стужак, сярод якіх - мультфільм "Халоднае сэрца", меладрама "Зімовая казка, ці Каралева, якая страціла імя", камедыя "ЅОЅ, Дзед Мароз, ці Усё спраўдзіцца!", лірычная меладрама "З Новым годам, мамы!", а адразу пасля бою курантаў пачнецца начны марафон пяці частак мультыплікацыйнай эпапеі для ўсёй сям`і "Ледніковы перыяд".

У першыя дні 2021 года "Беларусь 2" прадоўжыць паказ спецвыпускаў праектаў "Уключайся!", "Пін_код" і "Вежа", а турысты трэвел-шоу "Камень, нажніцы, папера" арганізуюць сабе сапраўдныя калядныя канікулы: пабываюць у рэзервацыях беларускіх Дзядоў Марозаў, загадаюць жаданне на Аўгустоўскім канале і прагуляюцца па маляўнічай Белавежскай пушчы.

Сацыякультурны канал медыяхолдынга "Беларусь 3" прапануе гледачам у апошні дзень адыходзячага года прыгатаваць да святочнага стала нацыянальныя стравы ў новых серыях праекта "Беларуская кухня", праверыць сваё веданне роднай мовы ў тэматычным выпуску віктарыны "Сваімі словамі" і паглядзець любімыя фільмы "Вялікі перапынак", "Балада аб доблесным рыцары Айвенга", "Сірата казанская" і "Марозка".

У 22.30 паклоннікаў оперы чакае асаблівы музычны сюрпрыз ад "Беларусь 3" і Вялікага тэатра Беларусі - святочная праграма рэжысёра-пастаноўшчыка Галіны Галкоўскай "Навагодні маскарад", у якой вядучыя артысты і салісты Вялікага тэатра прымераць на сябе вядомыя вобразы куміраў мінулага стагоддзя, выйдуць за рамкі акадэмічнага мастацтва і выканаюць у самых нечаканых стылях знакамітыя творы Бернстайна, Уэбера, Гальяна, Мілера, Афенбаха, Дэбюсі, Стайна і Мерк`юры.

Права быць першым фільмам 2021 года ў эфіры "Беларусь 3" пасля бою курантаў традыцыйна за "Чарадзеямі", а музычным упрыгажэннем навагодняй ночы стануць канцэртныя праграмы "Новы год у класічным стылі" аркестра і хору Белтэлерадыёкампаніі і "Казкі Венскага лесу" Іагана Штрауса ў выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

29 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:362
 
Ключевые слова:
Новый год Белтелерадиокомпания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме