https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 83 023 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравела 76 983 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 10 кастрычніка ў Беларусі зарэгістравана 83 023 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 2 048 355 тэстаў на каранавірус.

76 983 чалавекі больш не хварэе.

Памерлі 891 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 37,1 млн чалавек, пры гэтым больш за 1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,8 млн заражаных, Індыя — больш за 6,9 млн, Бразілія — больш 5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 10 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:10.10.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:325
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме