https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 500 вакансій прапануюць сталічнай моладзі на электронным кірмашы 15 кастрычніка


У Мінску 15 кастрычніка пройдзе спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для моладзі. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Кірмаш вакансій пройдзе на сайце e-vacancy.by з 10:00 да 12:00.

Суіскальнікаў прапануюць ў рэжыме анлайн азнаёміцца ​​з прапанаванымі сталічнымі наймальнікамі варыянтамі працаўладкавання, задаць пытанні, атрымаць кансультацыі і запрашэнне на сумоўе.

Будзе прапанавана больш за 500 вольных працоўных месцаў ад васьмі арганізацый Мінска: ААТ «Крыніца», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «Белаўтамаз», ААТ «Мінскі мясакамбінат», ГП «Мінсктранс» (пяць філіялаў), РУП «Белмедпрэпараты», РУП «Белсаюздрук», УП "Мінсккамунцепласетка", ААТ«Інтэграл» — кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл».

Пасля заканчэння мерапрыемства спісы будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці gsz.gov.by.

Звязда, 12 кастрычніка 2020

 
Дата публикации:12.10.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:382
 
Ключевые слова:
Молодёжь Рынок труда Трудоустройство Вакансия Электронная ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме