https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кадравыя рашэнні Прэзідэнта: змена кіраўніцтва ў КДБ і КДК, новыя дзяржсакратар Савета бяспекі, віцэ-прэм`ер і мэр Мінска


Валерый Вакульчык, які да гэтага часу працаваў на пасадзе старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, назначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў 3 верасня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Валерыя Вакульчыка ўдакладніў, колькі гадоў ён працуе ўжо на пасадзе кіраўніка КДБ. "Без двух месяцаў восем гадоў", - адказаў Валерый Вакульчык.

"Я не дарэмна спытаў, колькі Валерый Паўлавіч прапрацаваў. Ніхто да яго палавіны нават не змог вытрымаць на гэтай гарачай пасадзе. Вельмі надзейны, адданы дзяржаве і народу чалавек, старанны, прыстойны. Я ніколі не бачыў за гэтыя гады, каб ён лінію недзе скрывіў і дзеля чагосьці зрабіў, - сказаў Прэзідэнт. - У нас была строгая дамоўленасць: мы, усе прысутныя тут, з простых сем`яў, таму ні ў якім разе не павінны пакрыўдзіць людзей і не быць над народам. Мы павінны ўсё рабіць для народа і не забываць аб тым, што мы менавіта адтуль - ад зямлі. І, трэба сказаць, што камітэт ён (Валерый Вакульчык.) у гэтым плане настройваў".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў гэты перастроечны перыяд для сілавых структур трэба забяспечыць не толькі пераемнасць, але і калектыўную работу спецслужбаў.

"Мне здаецца, што, будучы дзяржаўным сакратаром, разам з кіраўніком Адміністрацыі (Ігар Сергяенка раней таксама працаваў на кіруючай пасадзе ў КДБ.), ведаючы напрамак гэтай работы, вы зможаце аб`яднаць вакол сябе не толькі спецслужбы, але і праваахоўныя органы. І выконваць тыя задачы, якія сёння пастаўлены перад намі. І якія ўзніклі новыя - праблемы, пагрозы і гэтай далей", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што апарат Савета бяспекі невялікі, кампактны, але яго трэба зазямліць.

"І важна, Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.), публічна хачу сказаць: Андрэй Аляксеевіч жа (экс-дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.) не чужы чалавек. Проста мне здалося, што ён не зусім утульна сябе адчувае ў гэтым крэсле. Яму, вядома, трэба такую работу падабраць, каб ён шавяліўся. Таму што ў Міністэрстве абароны (раней Андрэй Раўкоў быў міністрам абароны.) усё ж такі большая актыўнасць была, чым у гэтым апараце", - адзначыў беларускі лідар.

"Ён надзейны чалавек. Мы з вамі дамовіліся, што вы яго запросіце, я з ім потым пагавару. Прадаставім яму работу. У нас хапае вакансій для таго, каб ён працаваў і прыносіў карысць нашай краіне. Ён яшчэ малады генерал. І, думаю, што мы ад яго будзем мець карысць як унутры краіны, так і на знешнім контуры, калі ён захоча працаваць. У нас дастаткова сілавых міжнародных арганізацый, дзе ён можа прыкласці свае намаганні", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

3 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Кадровые перестановки Госконтроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме