https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі заклікала ўкраінскія ўлады паважаць правы вернікаў


Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, каментуючы заяву офіса Прэзідэнта Украіны ў дачыненні да сітуацыі з пілігрымамі-хасідамі на беларуска-ўкраінскай мяжы.
МЗС Беларусі настойліва заклікае ўкраінскія ўлады паважаць фундаментальныя правы чалавека, правы вернікаў, агульнапрызнаныя дэмакратычныя нормы, прытрымлівацца прынцыпаў гуманізму. 

«Слухайце, вось шчыра, хопіць займацца забалбатваннем праблемы. Ёсць пытанне, і яго трэба і можна вырашыць. Там больш за тысячу чалавек, якія вымушаныя начаваць пад адкрытым небам. Гэта абсалютна не па-людску. І зараз важна гэта, а не дэмагогія і спробы ўкраінскіх уладаў перакласці на іншых адказнасць за элементарна пра неахвоту шукаць выхад з сітуацыі. 

Тым больш вядома, што ва Умань ўжо прыбылі паломнікі з іншых краін і нейкая віп-квота, усталяваная ўкраінскім бокам, ужо выбрана. А на якой падставе дыскрымінуюць менавіта гэтую групу? Няўжо адлегласць у 200 кіламетраў ад Кіева — гэта настолькі далёка, што ўкраінскі бок не ўспрымае пазбаўлення і пакуты спыненых на мяжы людзей, сярод якіх шмат жанчын і дзяцей? 

Мы настойліва заклікаем украінскія ўлады паважаць фундаментальныя правы чалавека, правы вернікаў, агульнапрызнаныя дэмакратычныя нормы, прытрымлівацца прынцыпаў гуманізму. Неабходна спусціцца на зямлю і проста пачаць дыялог з гэтымі людзьмі, яны не патрабуюць нічога звышнатуральнага, толькі павагі сваіх базавых правоў. І гэтае пытанне мы будзем трымаць на кантролі. Гэта жывыя людзі, якія транзітам апынуліся на беларускай зямлі, следуючы ва Украіну. І, прабачце, мы не можам іх пакінуць на волю лёсу ля закрытай украінцамі мяжы. 

Дарэчы, раней праз нашы Пасольства ў Ізраілі і асобных іншых краінах мы інфармавалі ізраільскія кампетэнтныя органы і яўрэйскія рэлігійныя структуры аб немагчымасці ўезду паломнікаў з тэрыторыі Беларусі ва Украіну з прычыны прынятых украінскім бокам абмежавальных мер. Аднак паломнікі працягваюць прыбываць у нашу краіну. 

Таму для дапамогі вернікам задзейнічаюцца ўсе сілы, у тым ліку па лініі ДПК, МУС і іншых уцягнутых арганізацый. 

Калі ўкраінскі бок не зможа адкрыць мяжу, то мы будзем гатовыя аказваць садзейнічанне ў выездзе паломнікаў з Беларусі. Зробім усё, што ў нашых сілах, каб максімальна дапамагчы людзям».

Звязда, 16 верасня 2020
 
Дата публикации:16.09.2020
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:373
 
Ключевые слова:
Новый год Украина Хасиды Паломничество Религия Рош-а-Шана Права человека Пандемия Евреи в Беларуси Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме