https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС: 122 чалавекі, затрыманыя падчас масавых акцый пратэсту, застаюцца ў ізалятарах часовага ўтрымання


Завяршаецца работа па вызваленні адміністрацыйна затрыманых грамадзян, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
Па стане на 14:00 у ізалятарах часовага ўтрымання тэрытарыяльных аддзелаў унутраных спраў рэспублікі застаюцца 122 чалавекі. Праца па вызваленні працягваецца, звесткі абнаўляюцца пастаянна.

Грамадзяне, якія змяшчаліся на ўчастку ІЧУ ў Жодзіна, былі пераведзены ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і па стане на 8:00 адпушчаныя. У цяперашні час у ЦІП ГУУС знаходзяцца 6 грамадзян, з якімі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Інфармацыя аб названых асобах размешчана пры ўваходзе ў будынак цэнтра.

Супрацоўнікамі устаноў праводзіцца вопіс пакінутай затрыманымі маёмасці. Атрымаць свае рэчы грамадзяне, у тым ліку якія змяшчаліся на участках ІЧУ ў Жодзіна (турма №8) і Слуцку (ЛПП №3), могуць у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама.

«Гарачая лінія» МУС, створаная для інфармавання грамадзян пра месцазнаходжанне асоб, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, спыняе працу сёння ў 19:00.

Звязда, 17 жніўня 2020
 
Дата публикации:17.08.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:283
 
Ключевые слова:
Беспорядки Уличные акции Следствие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме