https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


А1 пералічыць 50 тысяч рублёў мінскай інфекцыйнай бальніцы


Рашэнне аб выдзяленні дабрачыннай дапамогі мабільны аператар прыняў пасля кансультацый з Міністэрствам аховы здароўя.
Аператара сувязі А1 акажа дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы – медустанове, якая у гэтыя дні аказвае дапамогу захварэлым на COVID-19. Сума ў 50 тысяч рублёў будзе накіравана для закупкі неабходнага абсталявання: апаратура для штучнай вентыляцыі лёгкіх, ПЦР-дыягностыкі, тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіурса, ахоўнага адзення для медперсаналу, медыцынскіх прэпаратаў.

– У гэты складаны як для нашай краіны, так і для ўсяго свету перыяд мы хацелі падтрымаць беларускіх медыкаў, якія зараз працуюць у няпростых умовах і штодзень выратоўваюць жыцці людзей, рызыкуючы сваім здароўем. Як сацыяльна адказная кампанія мы хочам зрабіць свой унёсак у аснашчэнне бальніцы сучаснай апаратурай для лячэння і дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі, – адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара А1 Беларусь Мікалай Юшкевіч.

– Мы выказваем падзяку кампаніі А1 за аператыўную дапамогу нашай медустанове. Сёння мы вітаем любую падтрымку і зможам выкарыстаць дабрачынную дапамогу у мэтах закупкі абсталявання для лабараторнай дыягностыкі і лячэння хворых з каранавіруснай інфекцыяй, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых сродкаў, – падкрэсліў галоўны ўрач Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы.

Раней А1 аб’яўляў пра дадатковыя меры падтрымкі жыхароў Беларусі, прадставіўшы бясплатныя званікі на “гарачыя лініі” беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў для абанентаў кампаніі, якія знаходзяцца зараз у 56 краінах свету ў роўмінгу.

Акрамя таго, А1 зрабіў даступнымі бясплатныя званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі.

Алена Кравец
Звязда, 23 сакавіка 2020
 
Дата публикации:23.03.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Благотворительность Коронавирус Связь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме