https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юрый Шулейка: забеспячэнне ўнутранага рынку айчыннымі таварамі з`яўляецца стратэгіяй дзяржавы


У Брэсцкім раёне арганізавана рабочая сустрэча па заключэнні дагавораў на пастаўку бульбы, агародніны, яблыкаў новага ўраджаю.
У мерапрыемстве прымаюць удзел намеснік прэм`ер-міністра Юрый Шулейка, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.

"Забеспячэнне ўнутранага рынку айчынным таварам з`яўляецца стратэгіяй нашай дзяржавы, таму што ў нас усё для гэтага ёсць", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер. Ён звярнуў увагу, што некаторыя віды агародніны і фруктаў Беларусі даводзіцца закупляць у пэўны перыяд. Аднак краіне пад сілу забяспечыць сябе, у прыватнасці, бульбай, морквай, капустай, яблыкамі розных тэрмінаў выспявання. "Гэта наш айчынны прадукт, які сёння можа займаць да 80-90 працэнтаў, а то і 100 працэнтаў на паліцах магазінаў", - сказаў Юрый Шулейка. Ён дадаў, што ў рэспубліцы вырошчваюць у дастатковым аб`ёме плодаагародніннай прадукцыі, каб забяспечыць патрэбнасці насельніцтва ў міжсезонны перыяд.

"Бываюць розныя ўмовы, калі мы трапляем у фазы цаны, неўраджай і г.д. Але гэта лёгка кампенсаваць, калі правільна весці гэты напрамак: розныя тэрміны выспявання, розная стойкасць да захворванняў, кліматычных умоў. І потым у канчатковым выніку ў нас атрымліваецца сезон, што жыхары краіны не адчуваюць недахопу на паліцах, якія ёсць у гандлёвых сетках", - заўважыў намеснік прэм`ер-міністра.

Удзельнікі рабочай сустрэчы наведалі яблыневы сад і фруктасховішча ААТ "Чарнаўчыцы". Юрый Шулейка звярнуў увагу, што пакуль у краіне адчуваюць дэфіцыт яблыкаў позніх сартоў для продажу ў красавіку-маі. Але прымаюцца меры, каб у бліжэйшыя некалькі гадоў гэта пытанне было знята.

"У краіне маем з году ў год за 200 тыс. т яблыкаў. Гэты год, на жаль, з-за кліматычных умоў у пэўных рэгіёнах налічвае да 190 тыс. т, а закласці трэба толькі 23 тыс. т. Зразумела, што ёсць і прамперапрацоўка, і таварныя яблыкі, - сказаў віцэ-прэм`ер. - Брэсцкая вобласць - гэта палавіна вытворчасці яблыкаў, напрыклад. Будзем сёння гаварыць і аб іншых культурах, якія закладваюцца. Тут ёсць даволі высокія кампетэнцыі, каб выконваць дзяржаўную праграму. Трэба страхаваць Магілёўскую, Гомельскую, Віцебскую вобласці, горад Мінск".

16 верасня 2024, Брэсцкі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.09.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:67
 
Ключевые слова:
Урожай Импортозамещение Сельское хозяйство Садоводство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме