https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску тэстуюць новыя нізкападлогавыя трамваі


На вуліцы Мінска выйшаў новы цалкам нізкападлогавы трамвай мадэлі Т811. Абкатка сучаснага транспарту пачалася 28 снежня.
Паводле інфармацыі вытворцы, трамвай значна адрозніваецца ад папярэдніх мадэляў. Аднасекцыйная версія абсталявана чатырма дзвярыма, што паскарае пасадку і высадку пасажыраў. Асаблівая ўвага нададзена бяспецы: унікальная форма пярэдняй і задняй частак трамвая зніжае рызыку няшчасных выпадкаў, адкідаючы пешахода ў бок, а не пад колы. Дадатковае люстэрка выключае сляпыя зоны для кіроўцы.

Салон трамвая цалкам нізкападлогавы, што робіць яго даступным для маламабільных пасажыраў, уключаючы тых, хто карыстаецца інваліднымі каляскамі. Таксама ў трамваі рэалізаваны рашэнні, якія зніжаюць узровень шуму, напрыклад, устаноўка гумовых уставак паміж вобадам і калодкай кола.

Для камфорту пасажыраў у салоне прадугледжаны сучасныя опцыі: USB-раздымы для зарадкі гаджэтаў, Wi-Fi, GPS-навігацыя, а таксама падсвятленне пры адкрыцці і закрыцці дзвярэй.

Новыя трамваі абяцаюць зрабіць паездкі па горадзе не толькі зручнымі, але і бяспечнымі.

Звязда, 29 снежня 2024
 
Дата публикации:29.12.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:61
 
Ключевые слова:
Трамвай Городской транспорт Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме