https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Упершыню з пачатку года на Сонцы адбылася ўспышка найвышэйшага класа


Першая ў 2025 годзе ўспышка найвышэйшага класа Х адбылася на Сонцы 3 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Інстытуце прыкладной геафізікі.
«3 студзеня ў 14.39 у рэнтгенаўскім дыяпазоне зарэгістраваная ўспышка Х1.2 працягласцю 20 хвілін», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў апошні раз дзве ўспышкі такой магутнасці (1.1 і 1.5) былі зарэгістраваныя 30 снежня.

Сонечныя ўспышкі ў залежнасці ад магутнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання дзеляцца на пяць класаў: A, B, C, M і X. Мінімальны клас A0.0 адпавядае магутнасці выпраменьвання на арбіце Зямлі ў 10 нВт на 1 кв.м. Пры пераходзе да наступнай літары магутнасць павялічваецца ў 10 разоў. Звычайна ўспышкі суправаджаюцца выкідамі сонечнай плазмы, аблокі якой, дасягаючы Зямлі, могуць правакаваць магнітныя буры.

Звязда, 3 студзеня 2025
 
Дата публикации:03.01.2025
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:80
 
Ключевые слова:
Геофизика Вспышка на Солнце Магнитная буря
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме