Інфармацыя аб накіраванні беларускіх ваенных падраздзяленняў у Курскую вобласць з’яўляецца фэйкам, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік.
Раней экстрэмісцкі рэсурс распаўсюдзіў фотаздымак дакумента, у якім гаворыцца аб тым, што беларускі бок нібыта прыняў рашэнне накіраваць ваеннае падраздзяленне ў Курскую вобласць Расіі.
Быццам бы Мінабароны Беларусі такім чынам прыняло рашэнне выканаць саюзніцкія абавязацельствы перад расійскім бокам, прадугледжаныя міжнароднымі дагаворамі.
"Складальнікі фэйкавага "дакумента" амаль асвоілі фоташоп, але не маюць ніякага ўяўлення аб тым, як вядзецца дзелавая перапіска", - адзначыла Наталля Гаўрусік.
Паводле яе слоў, ужывальныя найменні воінскіх часцей, сам склад сфабрыкаванага пісьма, а таксама максімальна туманнае апісанне нейкіх "дагавораў, пагадненняў і абавязацельстваў" сведчыць аб тым, што ў вырабляльніка фэйка своеасаблівае ўяўленне аб тым, як ажыццяўляецца абмен інфармацыяй паміж органамі ваеннага кіравання, а таксама аб парадку ўзаемадзеяння ў рамках АДКБ у прынцыпе.
"Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі неаднаразова агучваў: "Біцца, змагацца і паміраць мы будзем на нашай зямлі. Калі давядзецца, не дай бог”, - нагадала афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.
У завяршэнне Наталля Гаўрусік запэўніла, што "ніякіх рашэнняў аб накіраванні на тэрыторыю Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі ваеннаслужачых беларускай арміі не прымалася".