https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь - прыклад эфектыўнай практычнай рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця


Аб гэтым заявіў нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка на пасяджэнні Каардынацыйнага камітэта па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця.
"Праграма па дасягненні Мэт устойлівага развіцця прынята ААН яшчэ ў 2015 годзе. У яе аснове дасягненні мэт у галіне эканомікі, сацыяльнай сферы і экалогіі. Беларусь на сённяшні дзень з`яўляецца прыкладам практычнай рэалізацыі тых палажэнняў праграмы, якія прыняты, - сказаў Сяргей Хаменка. - Па выніках 2024 года наша краіна займае 30-е месца ў свеце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Такія напрамкі, як экалогія, развіццё эканомікі і сельскай гаспадаркі з`яўляюцца прыкладам для многіх дзяржаў. Ну і, вядома ж, фундаментам Мэт устойлівага развіцця з`яўляецца мірнае суіснаванне і недапушчэнне ніякіх канфліктаў, ні на якой глебе. Таму што ва ўмовах вайны або канфлікту ўстойлівае развіццё немагчыма. Аб гэтым неаднаразова гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: без міру развіцця быць не можа".

Нацыянальны каардынатар паведаміў, што сённяшняе пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця" будзе ўключаць у сябе падвядзенне вынікаў і дасягненняў у 2024 годзе і вызначэнне задач на 2025-ы.

Сяргей Хаменка спыніўся асобна на задачах. "На мой погляд, аб іх вельмі канкрэтна гаворыцца ва ўказах кіраўніка дзяржавы, дзе вызначана, што 2025-ы - гэта Год добраўпарадкавання, а бліжэйшая пяцігодка - пяцігодка якасці. Мы разумеем, што Мэты ўстойлівага развіцця - гэта фундамент для жыццядзейнасці наступных пакаленняў. І мы павінны стварыць усе ўмовы, каб наступныя пакаленні жылі ў чыстым прыродным асяроддзі, каб створаны эканамічны фундамент садзейнічаў далейшаму развіццю нашай дзяржавы. І размова сёння будзе ісці аб тым, як сумесна з ААН і іншымі міжнароднымі арганізацыямі рэалізаваць гэта на практыцы", - дапоўніў ён.

4 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2025
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:39
 
Ключевые слова:
ООН Цели устойчивого развития Белорусская экономическая модель Год благоустройства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме