https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія вярнула з украінскага палону 150 ваенных


Аб чарговым абмене палоннымі паведаміла Мінабароны РФ, зараз расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Расія і Украіна ў чарговы раз абмяняліся палоннымі, паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ у сераду.

Паводле інфармацыі ведамства, з украінскага палону вернуліся паўтары сотні вайскоўцаў РФ, такая ж колькасць палонных перададзена ўзамен Украіне.

"Пятага лютага б.г. у выніку перагаворнага працэсу з падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вернуты 150 расійскіх ваеннаслужачых. Узамен перададзены 150 ваеннапалонных УСУ", - сказана ў паведамленні Мінабароны РФ.

У Мінабароны праінфармавалі, што зараз расійскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі. На тэрыторыі рэспублікі ім аказваюць неабходную дапамогу – як медыцынскую, так і псіхалагічную. Акрамя таго, кожнаму дадзена магчымасць звязацца са сваякамі.

Пасля ўсе вайскоўцы РФ будуць дастаўлены на радзіму, дзе будуць праходзіць лячэнне і рэабілітацыю ў медустановах Мінабароны Расіі, дадалі ў ведамстве.

Там падкрэслілі, што пры вяртанні расійскіх вайскоўцаў з палону пасрэдніцкія намаганні гуманітарнага характару аказалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Абмены палоннымі

Як паведамлялася, першы ў 2025 годзе абмен палоннымі паміж Украінай і Расіяй адбыўся ў сярэдзіне студзеня. Тады з украінскага палону было вызвалена 25 расійскіх байцоў, столькі ж было перададзена ўзамен Кіеву.

Апошні са мноства абменаў у 2024-м адбыўся напярэдадні Новага года. Тады, 30 снежня, у выніку перагаворнага працэсу з падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вярнулі 150 расійскіх ваенных.

Мінск, 5 лютага 2025
Sputnik
 
Дата публикации:05.02.2025
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:4
 
Ключевые слова:
Украина Россия Война Обмен пленными
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме