"Гэта свята даўно ўжо стала сапраўды народным, і я выказваю глыбокую павагу нашым ветэранам - сапраўдным воінам, доблесным героям, якія адстаялі свабоду Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама працаўнікам тылу, што наблізілі сваёй працай Перамогу, 80-годдзе якой мы будзем адзначаць у бягучым годзе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам, якія сумленна і з годнасцю выканалі свой абавязак перад Айчынай, ветэранам Узброеных Сіл, што стваралі новую армію маладой незалежнай Беларусі, усім беларусам, сапраўдным патрыётам, якія забяспечваюць цяпер мірнае жыццё краіны, умацоўваюць яе суверэнітэт і незалежнасць.
Асаблівыя словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ваеннаслужачым, супрацоўнікам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. "Упэўнены, што наша высокатэхналагічная, кампактная і мабільная армія, уся ваенная арганізацыя дзяржавы здольны адказаць на любыя выклікі часу і з`яўляюцца сёння надзейным шчытом для народа, гарантам міру на беларускай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Помнім герояў, славім ветэранаў і беражом родную Беларусь".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі
Дарагія ветэраны!
Паважаныя суайчыннікі!
Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята даўно ўжо стала сапраўды народным, і я выказваю глыбокую павагу нашым ветэранам - сапраўдным воінам, доблесным героям, адстаяўшым свабоду Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама працаўнікам тылу, наблізіўшым сваёй працай Перамогу, 80-годдзе якой мы будзем адзначаць у бягучым годзе.
Дзякую воінам-інтэрнацыяналістам, якія сумленна і з годнасцю выканалі свой абавязак перад Айчынай, ветэранам Узброеных Сіл, якія стваралі новую армію маладой незалежнай Беларусі, усім беларусам, сапраўдным патрыётам, якія забяспечваюць сёння мірнае жыццё краіны, умацоўваюць яе суверэнітэт і незалежнасць.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ваеннаслужачым, супрацоўнікам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Упэўнены, што наша высокатэхналагічная, кампактная і мабільная армія, уся ваенная арганізацыя дзяржавы здольны адказаць на любыя выклікі часу і з`яўляюцца сёння надзейным шчытом для народа, гарантам міру на беларускай зямлі.
Помнім герояў, славім ветэранаў і беражом родную Беларусь.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка