https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы прадказалі хуткае абуджэнне вулканаў на планеце


Мноства схаваных вулканаў можа актывізавацца пры раставанні лёду ў Антарктыдзе. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Універсітэта Браўна і Універсітэта Вісконсін-Мэдысан у ЗША.
Дзеянне вулканаў, у сваю чаргу, паскорыць раставанне лёду, што паспрыяе пагаршэнню кліматычных змен, ад якіх сёння пакутуе планета. Пра тое, як могуць абудзіцца вулканы і што зрабіць, каб гэта прадухіліць расказваецца ў гэтым матэрыяле?

Геолагі і вулканолагі Універсітэта Браўна і Універсітэта Вісконсін-Мэдысан вывучылі скрытыя вулканы ў Заходне-Антарктычнай рыфтавай сістэме. Спецыялісты патлумачылі, што ў заходняй частцы кантынента вывяржэнне вулканаў традыцыйна адбываецца пад ледзяным покрывам. Яны здараюцца не часта, паколькі лёд выступае ў ролі бар’ера і стрымлівае магму. Па меры раставання покрыва сітуацыя можа рэзка змяніцца.

Спецыялісты ў назіраннях выкарыстоўвалі тысячы камп’ютарных сімуляцый, каб паглядзець, як вулканы будуць паводзіць сябе пры раставанні лёду. Высветлілася, што ён знізіць ціск на паверхню вулканаў, што прывядзе да пашырэння магматычных камер — падземных сховішчаў расплаўленай пароды.

З-за раставання ў магме з’яўляюцца бурбалкі газу, якія складаюцца з вадзяной пары і вуглякіслага газу. Гэтыя бурбалкі павялічваюць унутраны ціск і павялічваюць верагоднасць вывяржэння.

У Антарктыдзе размешчана самая вялікая ледавікова-вулканічная правінцыя ў свеце — зараз вядома больш чым пра 130 вулканаў. Некаторыя з іх — у спячым стане, некаторыя — патухлыя, ёсць і актыўныя. Ёсць як схаваныя пад лёдам, а ёсць і тыя, што выступаюць на паверхні.

Штогод у Антарктыдзе растае каля 150 мільярдаў тон лёду, з пачатку 1990-х гадоў растала прыкладна 3 трыльёны тон. Навукоўцы папярэджваюць: да 2050 года хуткасць раставання ледавікоў можа вырасці ў два разы, а да 2100 года яны могуць знікнуць поўнасцю.

Асноўнай прычынай раставання лёду з’яўляецца глабальнае пацяпленне — павышэнне сярэдняй тэмпературы на Зямлі, якое працягваецца ўжо больш за стагоддзе. Большасць навукоўцаў схіляюцца да высновы, што ў кліматычных зменах вінаватая чалавечая дзейнасць (антрапагенны фактар): людзі высякаюць лясы, забруджваюць навакольнае асяроддзе адыходамі, вытворчасці спрыяюць выдзяленню вуглякіслага газу, які ўзмацняе парніковы эфект у атмасферы.

Па дадзеных расійскіх навукоўцаў Краснаярскага навуковага цэнтра РАН і іх калег, на кліматычныя змены востра рэагуюць палярныя экасістэмы. Напрыклад, мох, адтайваючы, становіцца даступнымі для мікраарганізмаў, якія адразу пачынаюць яго перапрацоўваць, вылучаючы метан. Такім чынам запускаецца ланцуговая рэакцыя кліматычных змен, паколькі метан, які з’яўляецца яшчэ больш небяспечным для прыроды, чым вуглякіслы газ, спрыяе раставанню лёду.

Заходняя Антарктыда змяшчае каля 2,2 мільёна кубічных кіламетраў лёду. Яго раставанне прыводзіць да павышэння ўзроўню сусветнага акіяна. Цяпер узровень мора ў свеце павышаецца на 3,2 міліметра кожны год, рост адбываецца больш хуткімі тэмпамі ў апошнія гады і абяцае паскорыцца. Калі лёд на кантыненце цалкам растане, глабальны ўзровень акіяну паднімецца больш чым на 45 метраў, папярэдзіў эксперт брытанскай антарктычнай службы Томас Брэйсгірдл.

Раставанне ўсяго лёду на кантыненце можа несці катастрафічныя наступствы. Цяпер каля 40 працэнтаў насельніцтва планеты жывуць у прыбярэжных зонах і тэрыторыях з рызыкай затаплення. Калі растане ўвесь сусветны лёд, з’явіцца як мінімум 3,5 мільярда бежанцаў. Раставанне арктычнага лёду прывядзе да пачашчэння ўраганаў, штармоў, а таксама засух. Чалавецтва сутыкнецца з дэфіцытам прэснай вады, паколькі салёная вада пачне пранікаць у грунтавыя воды. Акрамя таго, рызыкуюць абудзіцца новыя вірусы, вакцыны супраць якіх пакуль не распрацаваны.

Некаторыя навукоўцы прыйшлі да высновы, што вывяржэнні вулканаў могуць прывесці да змены хуткасці кручэння планеты, што ў сваю чаргу паўплывае на глабальнае вылічэнне часу.

Звязда, 3 сакавіка 2025
 
Дата публикации:03.03.2025
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:26
 
Ключевые слова:
Геология Вулканы Глобальное потепление Антарктида Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме