Жыхар вёскі Маркавічы Гомельскага раёна, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад суседняй дзяржавы, не папярэдзіў сваякоў, пайшоў у лес і заблукаў. Чацвёра сутак пажылы мужчына сілкаваўся грыбамі, ягадамі і карэннямі. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, дзякуючы ўзаемадзеянню з украінскімі праваахоўнікамі грамадзяніна знайшлі на тэрыторыі лясніцтва райцэнтра Рэпкі Чарнігаўскай вобласці. З абязводжваннем яго даставілі ў мясцовую бальніцу, а пасля перадалі гомельскім медыкам. Зараз здароўю мужчыны нічога не пагражае.
Ірына Асташкевіч
Звязда, 20 ліпеня 2012