Расійскі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ) "Канопус-В" і яго беларускі аналаг БКА, якія запускаюцца 22 ліпеня з Байканура, будуць працаваць у адзінай сістэме.
"Абодва спадарожнікі створаныя ва УНДІ электрамеханікі — два касмічныя апараты-блізняты, якія будуць працаваць у адзінай касмічнай сістэме", — цытуе Макрыдзенка РІА Новости.
Ён адзначыў, што абодва спадарожнікі зробленыя "па самых найноўшых тэхналогіях". Маса кожнага з іх — каля 400 кг, і па сваіх характарыстыках яны цалкам адпавядаюць найвышэйшым замежным аналагам.
Гаворачы пра бартавую апаратуру спадарожніка, гендырэктар паведаміў, што "мэтавую нагрузку для іх рабілі ў Беларусі". "Яны абуладкаваныя тэлескопамі з распазнаваннем 2 м у чорна-белай выяве і 10 м — у каляровай", — сказаў Макрыдзенка.
Збор інфармацыі са спадарожнікаў будзе ажыццяўляцца або ў рэжыме рэальнага часу, або пры праходжанні спадарожнікаў над наземнымі каманднымі пунктамі.
Запускі з Байканура ракеты-носьбіта "Саюз ФГ" з апаратамі з Расіі, Беларусі, Германіі і Канады прызначаныя на раніцу 22 ліпеня.
БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2012