На 9 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 8.380 беларускіх рублёў
Еўра — 10.370
Расійскі рубель — 257
Украінская грыўна — 1.035,85
Кошык валют — 2.816,13
У параўнанні з пятніцай, 6 ліпеня, афіцыйны курс долара знізіўся на 20 рублёў (0,24%), еўра — на 150 (1,43%), расійскага рубля — на 1,50 (0,58%), грыўны — на 4,14 рубля (0,40%). Курс кошыка валют знізіўся на 21,26 рубля (0,75%) у параўнанні з пятніцай і на 49,70 рубля (1,73%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2375, "долар/расійскі рубель" — 32,607, "долар/грыўна" — 8,09.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 9 ліпеня долар купляюць па 8.180—8.370 і прадаюць па 8.400—8.600 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 8 рублёў, продажу — на 1.
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.300—8.350 пры куплі, 8.400—8.450 пры продажы.
БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2012