https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Нямеччыне прэзыдэнтам стане дысыдэнт


Яхім Гаўк і Ангела Мэркель
72-гадовы пратэстанцкі пастар, у мінулым адзін зь лідэраў дысыдэнцкага руху ў ГДР Яхім Гаўк абвешчаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны.
Пра сумеснае рашэньне парлямэнцкіх партый кансэрватараў, свабодных дэмакратаў, сацыял-дэмакратаў і партыі зялёных паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі канцлерка Ангела Мэркель. Рашэньне гарантуе абраньне Гаўка прэзыдэнтам Нямеччыны пасьля адстаўкі Крысьціяна Вульфа. Два гады таму Гаўк ужо быў супернікам Вульфа на выбарах, але тады ўрадавая кааліцыя аддала перавагу палітыку, што цяпер адышоў з-за падазрэньняў у карупцыі.

Ангела Мэркель у сваім выступе назвала Яхіма Гаўка сапраўдным настаўнікам дэмакратыі, галоўная тэма кніг і выступаў якога – свабода і адказнасьць – блізкая ёй, нягледзячы на іншыя адрозныя погляды. У часы ГДР Гаўк быў пастарам у Ростаку і ўжо тады стаў вядомы сваімі выступамі ў абарону правоў чалавека і за ахову навакольнага асяродзьдзя. Як плянуецца, Фэдэральны сход прагаласуе па кандыдатуры прэзыдэнта 18 сакавіка.

Радыё Свабода
20 лютага 2012
 
Дата публикации:20.02.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1761
 
Ключевые слова:
Выборы в Германии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме