Нагадаем, таварны цягнік з Беларусі, які перавозіў хімічныя рэчывы, у ноч на 9 студзеня сышоў з рэек і перакуліўся непадалёк ад Даўгаўпілса (401-ы кіламетр станцыі Краўя Латвійскай чыгункі), у выніку чаго адбылася ўцечка хімікатаў — 360 тон мінеральнай змазкі і тэхнічнага растваральніку.
"Для аказання дапамогі па ліквідацыі наступстваў сходу вагонаў у Латвію накіраваны аднаўленчы цягнік станцыі Полацк УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі", — гаворыцца ў паведамленні БЧ.
Удакладняецца таксама, што "вагоны прыналежнасці Беларускай чыгункі сярод тых, што сышлі, адсутнічаюць".
Паводле інфармацыі БЧ, з-за сходу вагонаў пасажырскі цягнік № 388 Рыга — Мінск прыбыў у пункт прызначэння 9 студзеня са спазненнем на 5 гадзін 21 хвіліну.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2011