https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Часовы Павераны ініцыюе Дні ўзбекскай літаратуры


Рахматула Назараў — Часовы Павераны Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь сустрэўся з кіраўніком Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктарам — галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда» Алесем Карлюкевічам.
У час размовы абмеркаваны пытанні беларуска-узбекскага гуманітарнага і літаратурнага супрацоўніцтва.

«Ведаю, што беларускі бок да ўдзелу ў XXX Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы ў сакавіку 2023 года ў якасці Краіны — Цэнтральнага экспанента запрасіў Рэспубліку Узбекістан, — адзначыў Рахматула Назараў. — Мне здаецца, што ініцыятыва беларускіх кнігавыдаўцоў, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь досыць істотная і паспрыяе развіццю беларуска-узбекскіх літаратурных, кнігавыдавецкіх сувязяў. Лічу, што рыхтавацца трэба ўжо зараз. Добрым складнікам праграмы маглі б стаць Дні ўзбекскай літаратуры ў Беларусі. Такую ідэю, несумненна, падтрымае і наш пісьменніцкі Саюз». 

— У нашых стасунках ёсць ініцыятыўныя творчыя асобы, на каго нам можна было б абаперціся, арганізоўваючы такую вялікую справу, — зазначыў Алесь Карлюкевіч. — Размова пра старшыню Саюза пісьменнікаў Узбекістана паэта і публіцыста Сіражыддзіна Сайіда, паэтэсу і перакладчыцу Рысалат Хайдараву, паэта і перакладчыка Мінхажыддзіна Мірзо, публіцыста Кучкара Наркабіла. У Ташкенце выходзяць кнігі беларускіх аўтараў на ўзбекскай мове, у Мінску — кнігі ўзбекскіх аўтараў па-беларуску. 

Варта нагадаць, што сярод вызваліцеляў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну былі і ўзбекскія літаратары. А на Гомельшчыне пахаваны ўзбекскі паэт Султан Джура. 

Мікола Берлеж
Звязда, 24 снежня 2022
 
Дата публикации:24.12.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:795
 
Ключевые слова:
Литература Узбекистан Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме