https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Захад імкнецца расхістаць сітуацыю ў Беларусі


Захад імкнецца расхістаць сітуацыю ў Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада пры наведванні палігона каля Гродна, падводзячы вынікі камандна-штабных вучэнняў.
"Мэта Захаду бачная простым вокам: ім трэба расхістаць сітуацыю ў Беларусі і адрэзаць яе ад актыўнага ўдзелу ў міжнародных грамадска-палітычных працэсах. А затым уключыць у сферу свайго ўплыву", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Ён адзначыў, што "Захадам ужо ўведзены розныя санкцыі адносна беларускіх прадпрыемстваў", якія "перашкаджаюць пад палітычнымі маркамі раўнапраўнаму эканамічнаму супрацоўніцтву". "Шырока распаўсюджаныя і іншыя формы эканамічнага ўціску, якія наносяць урон нашым нацыянальным інтарэсам у эканамічнай сферы", — падкрэсліў Лукашэнка.

Сур`ёзным выклікам для нацыянальнай бяспекі, на думку кіраўніка дзяржавы, з`яўляецца інфармацыйнае і палітычнае ўмяшанне звонку. "Сёння яно набыло рысы адкрытай інфармацыйнай вайны, — мяркуе Лукашэнка. — Для гэтага задзейнічаюцца такія рэсурсы, як інтэрнэт, радыёстанцыі і спецыяльна арганізаваныя тэлеканалы, газеты і часопісы, на якія трацяцца велізарныя сродкі. Пры гэтым на нас пастаянна ціснуць, папракаюць у недахопе свабоды слова і плюралізму".

"Мы бачым, якімі высокімі тэмпамі ідзе пашырэнне НАТО ў еўрапейскім рэгіёне, як актыўна нарошчваецца ваенная інфраструктура заходніх і паўночных суседзяў паблізу нашых межаў, — прадоўжыў Лукашэнка. — Трывожным фактарам становіцца тое, што апошнім часам у некаторых суседніх краінах рэгулярна праводзяцца інструктажы і спецыяльныя нарады з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў дзярждэпартамента і сенатараў ЗША, міністраў і палітыкаў еўрапейскіх краін з вельмі правакацыйным парадкам дня: як наладзіць рэвалюцыю ў Беларусі, як змяніць канстытуцыйны лад і гэтаму падобнымі адкрыта варожымі тэмамі". "Недаацэньваць такія з`явы нельга", — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, найбольш развітыя краіны Захаду імкнуцца да поўнага кантролю над прыроднымі рэсурсамі ўсёй планеты. "Апошнія дзесяцігоддзі мы пастаянна назіраем імкненне найбольш развітых краін Захаду да поўнага кантролю над прыроднымі рэсурсамі ўсёй планеты. Такая палітыка вылілася фактычна ў кампанію па каланізацыі менш развітых дзяржаў і цэлых рэгіёнаў. Для гэтага выкарыстоўваюцца як няўзброеныя формы барацьбы, так нярэдка і ваенная сіла", — сказаў Лукашэнка.

І колькі б ні гаварылася з высокіх трыбун аб усеагульным міры і бяспецы, на практыцы яны застаюцца толькі дэкларацыямі, перакананы Лукашэнка. "У розных кутках планеты не сціхаюць крывавыя канфлікты. Пад заклікі аб дэмакратыі гінуць тысячы людзей. Учыняюцца неймаверныя па сваёй жорсткасці тэракты", — заявіў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, сучасныя войны па формах і сродках вядзення ў корані адрозніваюцца аб тых, якія былі раней. "Асноўныя баталіі разгортваюцца на міжнародных форумах, а рашэнне аб нападзе на чарговую краіну прымаецца ў кулуарах вузкім колам зацікаўленых асоб. Абавязковымі элементамі становяцца інфармацыйныя атакі, дэстабілізацыя абстаноўкі, раздзіманне пратэстных настрояў сярод насельніцтва. Затым на пэўным этапе падключаюцца сілы спецыяльных аперацый. Яны пад прыкрыццём "народных" хваляванняў сумесна з "пятай унутранай калонай" завяршаюць разгром той ці іншай краіны. Аб гэтым гавораць арабскія рэвалюцыі, знішчэнне Лівіі як суверэннай дзяржавы", — цытуе  Лукашэнку БелТА.

Аперацыю НАТО ў Лівіі ён назваў актам вандалізму XXI стагоддзя.

БелаПАН
4 лістапада 2011
 
Дата публикации:04.11.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2592
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Война в Ливии Экспорт демократии Природные ресурсы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме