Выданне Global Post, якое раней шакіравала свет відэазапісам таго, як нядаўнія падданыя Кадафі ашалела лінчавалі схопленага імі кіраўніка, гэтым разам вырашыла разабраць яго па кадрах. Высветлілася, што з цяжкапараненага 69-гадовага палкоўніка, які сыходзіў крывёю, паўстанцы здзекаваліся яшчэ і сэксуальна. На сайце паказаны агідныя кадры, на якіх выразна відаць, як нейкі дужы барадаты лівіец з ліку "рэвалюцыянераў" гвалтуе павернутага да яго спінай Кадафі чымсьці накшталт палкі. Global Post, зрэшты, робіць здагадку, што гэта мог быць і нож. Трэба сказаць, што на аснове ўсяго таго, што да цяперашняга моманту вядома пра страшныя абставіны гібелі былога лівійскага лідара, версія пра нож выглядае больш пераканаўча. Як піша The Daіly Maіl, відэакадры "расправы мяснікоў" выклікалі агіду ў многіх жыхароў Лівіі, уключаючы тых, хто вітаў гібель дыктатара.
Звязда, 27 кастрычніка 2011