Аляксандр Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Турцыі аб узаемнай адмене візаў. Адпаведны ўказ падпісаны 13 кастрычніка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
БелаПАНМінск, 13 кастрычніка 2011