На Зямлю абрынецца анамальна моцны метэорны паток
Драканіды з`яўляюцца слядамі каметы Джакабіні-Цынера, адкрытай у 1900 годзе. Такія з`явы абумоўлены набліжэннем мацярынскай каметы да перыгелію (самай блізкай да Сонца кропкі, дзе высокая тэмпература прыводзіць да вызвалення газу і пылу і павелічэння колькасці падаючых зорак).
На самой справе, метэорны паток 2011 года не самы моцны ў гісторыі. У 1933 і 1946 гадах паток Драканідаў дасягаў дзясятка тысяч метэораў у гадзіну. Іншыя, менш драматычныя ўспышкі (да сотні ў гадзіну) адбыліся ў 1952, 1985 і 1998 гадах. Сёлета пік метэорнага патоку прыпадае на 8 кастрычніка з 20 да 21 гадзіны, і ёсць усе падставы меркаваць, што колькасць метэораў можа скласці тысячу ў гадзіну. Лепшыя месцы для назірання за такім эфектным відовішчам у Паўночным паўшар`і — Еўропа, Паўночная Афрыка і Блізкі Усход.
Іна Арэхава, Звязда
5 кастрычніка 2011