Сянько ехаў у Беларусь цягніком Кіеў—Менск. На мяжы выявілася, што ягонае прозьвішча знаходзіцца ў базе дадзеных памежнай службы з пазнакай «уезд непажаданы або забаронены». Падставы забароны памежнікі не назвалі. Сянько высадзілі зь цягніка.
Праваабаронца тры гадзіны чакаў, пакуль будзе магчымасьць вярнуцца ва Ўкраіну. Увесь гэты час ягоныя дакумэнты знаходзіліся ў памежнікаў, а калі іх вярнулі, на апошняй старонцы свайго пашпарту ён пабачыў пячатку пра забарону на ўезд без пазначэньня даты забароны і краіны, у якую ўезд забаронены.
Сянько стаў дванаццатым прадстаўніком Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, якому забаронены ўезд на тэрыторыю РБ, паведамляе БелаПАН.
30 верасьня 2011
Радыё Свабода