https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да Багача баба рабача, па Багачы хоць за плот валачы!"


Учора на Беларусі адзначалі свята Багач. Іншыя яго назвы — Другая (Малая, Меншая) Прачыстая, Спожка, Другі святок, Багатнік. Свята, што прыпадае на асенняе раўнадзенства, звязана з заканчэннем цыкла вырошчвання ўраджаю.
Да гэтага дня ўсе палявыя работы павінны быць скончаныя: "Да Прачыстай — поле чыста", "Другі святок — восені браток. Прыйшла Менша Прачыста — канчай сеяць начыста".

Вось у такі час і ўзгадвалі, як цяжка даецца праца на зямлі: "Да Багача баба рабача, па Багачы хоць за плот валачы!"

Не забывалі ў гэты дзень паклапаціцца і пра дабрабыт на будучы год, каб захавалася ўраджайнасць, плоднасць у свойскіх жывёл, лад у сям`і. У кошык з жытам ставілася свечка (якраз гэта і называлі багачом). Прычым жыта для багача бралі з першага зажыначнага снапа, а прыносілі яго па жменьцы ўсе жыхары вёскі. Пасля набажэнства з багачом абыходзілі ўсе двары, а таксама абносілі яго вакол статка на выгане.

На Віцебшчыне ў гэты дзень жанчыны клапаціліся і пра лён: гурбой хадзілі па льнішчах і казалі, каб лён быў такі доўгі, колькі яны прайшлі.

На Багача нельга было шкадаваць рэзаць на вячэру барана, бо калі сам не зробіш гэтага, то барана воўк парве.

У гэты час можна было меркаваць пра тое, калі прыйдзе зіма, бо калі пасля Меншай Прачыстай жывёлы імкнуцца раней выйсці на пашу, быць ранняй зіме.

Звязда, 22 верасня 2011

 
Дата публикации:22.09.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2181
 
Ключевые слова:
Багач Обычаи белорусов Белорусские традиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме