https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Белавія" змяняе праграму палётаў у Маскву


Нацыянальная авіякампанія "Белавія" з пераходам на зімовы расклад (з 30 кастрычніка) змяняе праграму палётаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск, паведамілі ў авіякампаніі.
Штодзённы ранішні рэйс нумар B2-1984/83 Мінск-Масква-Мінск будзе перанесены з маскоўскага аэрапорта Шарамецева ў аэрапорт Дамадзедава (час выканання рэйса застаецца ранейшае). Час вылету рэйса нумар B2-1954 Мінск-Масква (аэрапорт Дамадзедава) пераносіцца з 21.25 на 22.25. У зваротным напрамку рэйс нумар B21953 Масква (аэрапорт Дамадзедава)-Мінск будзе выконвацца ў 6.30.

Пасля ўвядзення сумесных з кампаніяй "Трансаэра" спецыяльных тарыфаў па напрамках Нью-Ёрк, Маямі, Таронта, Пекін і Ганконг было шмат просьбаў з боку пасажыраў па паляпшэнню стыковак рэйсаў у Маскве, таму было прынята рашэнне па аптымізацыі раскладу", - расказалі ў авіякампаніі.

Новы час выканання рэйсаў будзе садзейнічаць больш зручным стыкоўкам з дзясяткамі расійскіх і замежных авіякампаній. Таксама значна палепшацца стыкоўкі з авіякампаніяй S7, якая выконвае палёты з аэрапорта Дамадзедава ў пункты Расійскай Федэрацыі.

У рамках аптымізацыі раскладу палётаў у Маскву з 22 верасня 2011 года будзе таксама спынена выкананне рэйса нумар B2-1974/73 Мінск-Масква (аэрапорт Унукава)-Мінск.

Пасажыры, якія загадзя купілі або забраніравалі білет на адмененыя і змененыя рэйсы, будуць у індывідуальным парадку праінфармаваны. Білеты будуць бясплатна перабраніраваны на іншы зручны для іх час.

Звязда, 6 верасня 2011
 
Дата публикации:06.09.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1522
 
Ключевые слова:
Белавия Авиаперевозки Москва-Минск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме