https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пазіцыя Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі застаецца нязменнай


Пазіцыя Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі застаецца нязменнай, заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 3 верасня па выніках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Сопаце.
Эштан адзначыла, што ЕС прыняў да ўвагі апошнія заявы і дзеянні беларускага кіраўніцтва, але працягвае настойваць на вызваленні ўсіх палітзняволеных і зняцці з іх абвінавачанняў. "Гэта была і застаецца наша пазіцыя, якой мы будзем цвёрда прытрымлівацца", — падкрэсліла Эштан.

Як паведамілі БелаПАН у МЗС Балгарыі, 26 жніўня міністр замежных спраў Балгарыі Мікалай Младзенаў сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.

Па выніках сустрэчы Младзенаў накіраваў ліст Эштан і кіраўнікам знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС. У лісце, у прыватнасці, гаворыцца, што ў ходзе сустрэчы Лукашэнка паабяцаў вызваліць чатырох палітзняволеных да канца гэтага тыдня, а ў дачыненні да яшчэ двух — зняць абвінавачанні. Усіх астатніх палітзняволеных беларускі прэзідэнт паабяцаў вызваліць у пачатку кастрычніка.

Балгарскі міністр таксама праінфармаваў Эштан, што Лукашэнка паабяцаў правесці круглы стол з апазіцыяй для абмеркавання будучыні краіны, на які будзе запрошана "група мудрацоў" для назірання і садзеяння перамовам.

На прэс-канферэнцыі ў Сафіі 2 верасня Младзенаў адзначыў: "Думаю, што для ўсіх у ЕС важна, каб у Беларусі, якая мяжуе з ЕС, пачаўся рэальны дыялог, каб былі пачаты рэальныя рэформы, ішло рэальнае супрацоўніцтва паміж уладай і апазіцыяй, каб краіна ішла па шляху дэмакратызацыі і павагі да дэмакратычных каштоўнасцей".

29 жніўня, выступаючы на нарадзе педагагічнага актыву, Лукашэнка прапанаваў "усім людзям цвярозага розуму, якія любяць сваю краіну, да якога б палітычнага лагера яны ні належылі, сесці за круглы стол, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне".

Трэба адзначыць, што 1 верасня Лукашэнка памілаваў яшчэ чатырох асуджаных удзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года ў Мінску. Першыя дзевяць фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках былі памілаваны прэзідэнтам 11 жніўня.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 верасня 2011
 
Дата публикации:03.09.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2654
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме