https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АБСЭ заклікала вызваліць беларускіх палітвязьняў


На штогадовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе 9 ліпеня ў Бялградзе ўхвалена рэзалюцыя па Беларусі.
Яе праект быў прапанаваны для абмеркаваньня кіраўніком рабочай групы ПА АБСЭ па Беларусі Утай Цапф. Беларусь заклікаюць вызваліць палітычных зьняволеных, затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі ў сьнежні 2010 года; дазволіць палітвязьням кансультавацца з юрыстамі, сустракацца зь сем`ямі, атрымліваць мэдычную дапамогу; дазволіць уезд у краіну незалежным экспэртам, прызначаным ў рамках Маскоўскага мэханізму; разьвіваць заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязаньнямі краіны.

Прыняцьце гэтай рэзалюцыі абмяжуе, калі не зьвядзе да нулю, магчымасьць дыялёгу зь Беларусьсю, заявіў на сэсіі ПА АБСЕ, якая трансьлявалася праз сайт асамблеі, намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі. На думку парлямэнтара, сытуацыя ў краіне «стабільная і прадказальная» і ў прыняцьці падобнай рэзалюцыі не было неабходнасьці. «Тэкст мае шмат тэндэнцыйных фармулёвак агульнага пляну», - заявіў Гумінскі.

"Рэзалюцыя – не запрашэньне да дыялёгу і не працягнутая рука”, - заявіла член камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Валянціна Лявоненка. Яна назвала дакумэнт "павярхоўным, старонным і суб`ектыўным", адзначыўшы, што яго тэкст "вытрыманы ў духу дыктату і недаверу".

Літоўскі парлямэнтар Вілія Алекнайце-Абрамікене задала калегам пытаньне: “У якой іншай краіне мы сутыкаемся з фактам, што амаль усе кандыдаты на прэзыдэнта, за выключэньнем “пераможцы”, аказваюцца ў турме?"

Брытанскі парлямэнтар Тоні Лойд адзначыў, што АБСЭ імкнецца дапамагчы Беларусі прасунуцца да лепшага захаваньня правоў чалавека, але “рэжым у Менску перашкаджае гэтаму, і гэта – трагедыя для Беларусі”.

“Гэта ня ўсе вакол Беларусі памыляюцца, гэта Лукашэнка і яго асяродзьдзе памыляюцца", – падкрэсьліў Лойд.

Радыё Свабода
9 ліпеня 2011
 
Дата публикации:10.07.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2717
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Права человека Выборы в Беларуси Резолюция ОБСЕ Белград
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме