https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Вярхоўнай радзе Украіны створана міжфракцыйнае аб`яднанне ў падтрымку незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі


У Вярхоўнай радзе Украіны 8 ліпеня было аб`яўлена пра стварэнне міжфракцыйнага аб`яднання ў падтрымку незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі, паведаміў у сваім блогу на сайце "Украинской правды" (www.pravda.com.ua) дэпутат ад блока "Наша Украіна — Народная самаабарона" (НУ-НС) Андрэй Парубій.
"Сябры-апазіцыянеры з Беларусі даўно чакаюць гэтага, — адзначыў Парубій. — У многіх краінах Еўропы ўжо даўно створаны падобныя групы. Чарга за Украінай. З сённяшняга дня і мы зможам незалежна ад партый і фракцый каардынаваць свае намаганні ў сценах украінскага парламента па падтрымцы беларускага народа ў яго барацьбе з рэжымам Лукашэнкі".

У заяве пра стварэнне міжфракцыйнага аб`яднання гаворыцца, што такое рашэнне абумоўлена "заклапочанасцю рэзкім пагаршэннем стану дэмакратыі і захавання грамадзянскіх свабод у суседняй і дружалюбнай Беларусі". Гаворка ідзе пра "брутальныя пераследы палітычнай апазіцыі, зняволенне палітычных апанентаў і масавыя арышты грамадскіх актывістаў, забарону на правядзенне мірных акцый пратэсту, абмежаванне свабоды слова, увядзенне цэнзуры ў СМІ, блакаванне апазіцыйных сайтаў і сацыяльных сетак". "Дзяржаўная ўлада Беларусі фактычна парушае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы ў сферы правоў і свабод", — лічаць дэпутаты Вярхоўнай рады.

Сярод задач аб`яднання: садзейнічанне актыўнай пазіцыі дзяржаўных органаў Украіны ў пытанні падтрымкі незалежнасці і дэмакратычнага развіцця Беларусі, пачатку канструктыўнага дыялогу паміж уладай і апазіцыяй; падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў і працэсаў, скіраваных на ўмацаванне ў Беларусі дэмакратыі і грамадзянскіх свабод; інфармаванне ўкраінскага грамадства і міжнароднай грамадскасці пра аб`ектыўны стан спраў з захаваннем дэмакратычных правоў у Беларусі.

У групу ўвайшлі дэпутаты Тарас Чарнавіл (раней — Партыя рэгіёнаў, цяпер — дэпутацкая група "Рэформы дзеля будучыні"), Андрэй Шаўчэнка (Блок Юліі Цімашэнкі), Лілія Грыгаровіч (НУ-НС) і інш.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2011
 
Дата публикации:10.07.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2686
 
Ключевые слова:
Цветные революции Экспорт демократии Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме