Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці
Рэспублікі Беларусь.
Традыцыйна трэцяга ліпеня мы аддаём даніну павагі доблесці і гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу. Ушаноўваем бяспрыкладны подзвіг савецкага салдата, смуткуем аб мільёнах загінулых дзеля Вялікай Перамогі. Вечная ім слава!
Нашчадкі пераможцаў з пачуццём глыбокай адказнасці за лёс Радзімы працягваюць традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні і павелічэнні іх заваёў, забеспячэнні міру і бяспекі, умацаванні суверэнітэту беларускай дзяржавы.
За мінулыя дзесяцігоддзі адроджаная стваральнай працай народа незалежная Беларусь заняла годнае месца ў сусветным супольніцтве.
Перакананы, што дзякуючы згуртаванасці і працавітасці мы справімся з любымі перашкодамі на шляху да намечанай мэты — далейшага працвітання роднай Беларусі.
У гэты святочны дзень ад усёй душы зычу вам нязменнай любові да Айчыны, упэўненасці ва ўласных сілах і цудоўнай будучыні нашай краіны.
Добрага вам здароўя, міру і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 2 ліпеня 2011