Паводле праваабаронцаў, ня менш за дзевяць чалавек загінулі ў Дамаску, у Аль-Кісуахе і Хомсе. Ёсьць параненыя. Дэманстранты патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. У горадзе Алепа ня менш за 15 маніфэстантаў арыштаваныя.
У Сірыі ад пачатку антыўрадавых дэманстрацый у сакавіку загінулі больш за тысячу чатырохсот чалавек.
Радыё Свабода
24 чэрвеня 2011