Некалькі моцных тарнада абрынуліся ўчора на ўсход Чэхіі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, віхураслупы пранесліся ў Пардубіцкім краі, прычыніўшы шкоду некалькім населеным пунктам.
Так, у мястэчку Старэ-Чывіцэ ў некалькіх дамоў былі сарваны дахі, парушана электразабеспячэнне. Інфармацыя пра пацярпелых не паступала.
Звязда, 24 чэрвеня 2011