Супраць праекту прагаласавалі 295 кангрэсмэнаў, сярод якіх і рэспубліканцы, і аднапартыйцы прэзыдэнта – дэмакраты. “За” прагаласавалі 123 кангрэсмэны.
Мова ідзе аб сымбалічным пратэсьце супраць дзеяньняў адміністрацыі Абамы, паколькі Белы Дом не разглядае ўдзел Злучаных Штатаў у паветраных ударах па Лібіі як вайсковыя дзеяньні, на вядзеньне якіх трэба атрымліваць згоду Кангрэсу.
Радыё Свабода
24 чэрвеня 2011