Сланы ўвайшлі ў горад з бліжэйшых лясоў каля шостай гадзіны раніцы і напалі на карову. Пасля адзін слон уварваўся ў каледж і блукаў па яго тэрыторыі. Другі скіраваўся ў жылы раён.
Паліцыі разам з леснікамі ды службоўцамі Майсурскага заапарку ўдалося злавіць і абясшкодзіць жывёлінаў. Двух захопленых сланоў хутка выпусцяць назад у лес.
8 чэрвеня 2011
БЕЛСАТ