«Кааперацыя і імпартазамяшчэнне — тыя шляхі, па якіх мы павінны рухацца. Усе астатнія пытанні вам зразумелыя. Вы ведаеце нашу пазіцыю, пачынаючы ад спецыяльнай ваеннай аперацыі, і заканчваючы стратэгіяй развіцця ў космасе. Мы свята выконваем гэта. Вы можаце не перажываць, і заўсёды палажыцца на Беларусь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Па яго словах, увесь час у беларуска-расійскім супрацоўніцтве былі актуальныя тэмы нафты, газу, гандлю. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што гэтыя пытанні вырашаюцца, але не яны галоўныя зараз у адносінах.
«Я абдумваю гэты праблемы. Пры сустрэчы з Прэзідэтам Расіі мы будзем іх сур’ёзна яшчэ раз абмяркоўваць — імпартазамяшчэнне. Гэта пытанне вельмі важнае. Шмат кампетэнцый і ў Беларусі, і ў Расіі. Але яны ў сілу пэўных прычын не развіваліся так, як неабходна. Але дзякуй Богу, гэтыя кампетэнцыі існуюць», — заявіў Прэзідэнт.
Асаблівае пытанне, паводле кіраўніка краіны, дзейнасць прадпрыемства «Інтэграл» — яго прадукцыя і супрацоўніцтва з падобнымі прадпрыемствамі ў Расіі. «Мы маем сур’ёзныя зачыны. Дапусцім, “Гарызонт” для авіябудаўніцтва стварае шмат прадукцыі, пра якую нават расіяне не ведалі, як мне нядаўна далажылі. Гэта прадукцыя звязана з кіраваннем касмічнымі апаратамі, самалётамі. Шмат прадукцыі мы робім для беспілотнікаў», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што не збіраюцца ў Беларусі зварочваць і ІТ-сферу. «Некаторыя кажуць, што Лукашэнка зараз усіх айцішнікаў павыганяе. Не! Недарэмна я гэты парк (ПВТ) ствараў. Ён працуе і будзе працаваць. Я проста зараз цесна займаюся гэтым пытаннем, бо мне неабходна сустрэцца з айцішнікамі і не толькі ў ІТ-парку. ІТ-парк даў штуршок развіццю айцішнай сферы на ўсіх прадпрыемствах і ў Акадэміі навук. Неабходна паразмаўляць з імі, якая неабходна ім дапамога», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён выказаў думку, што разам з Расіяй неабходна схіліць айцішнікаў да сварэння гатовага канчатковага прадукта, «а не быць на пабягушках» у буйных кампаній.
«Так, грошы, мільярды долараў. Гэта зразумела. Але неабходна рабіць з нуля гатовы прадукт і асвойваць яго на пастсавецкай прасторы. Перад усім, у Беларусі, і Расіі. Ёсць дзе разгарнуцца. Так, канешне, будуць патрэбныя сродкі, але гэта не гіганцкія грошы. Мы разам іх можам знайсці. Можам у саюзным бюджэце прадугледзець пэўную тэматыку і развіваць», — мяркуе Прэзідэнт.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў у сваю чаргу заявіў на сустрэчы, што Дзень Перамогі, які святкавалі нядаўна, — асаблівая гістарычная падзея для лёсу ўсяго свету.
«У вас было вельмі гучнае выступленне 9 мая. Мы ўсе яго чулі. Расстаўлены акцэнты. У тым ліку ў адносінах да так званага калектыўнага Захаду. Безумоўна, у нас адзіная пазіцыя ў дачыненні да ўсіх гэтых пытанняў», — сказаў пасол.
Након эканамічных кантактаў, ён падкрэсліў, што за чатыры месяцы яго дыпламатычнай работы ў Беларусь завітала ўжо шэсць дэлегацый рэгіёнаў Расіі.
«Абмяркоўваюцца менавіта пытанні імпартазамяшчэння, павелічэння тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і нашымі рэгіёнамі. Напярэдадні Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў Гродна 23-24 чэрвеня, можна сказаць, што мы насыцім парадак дня падпісаннем кантрактаў, аб’ём якіх будзе вялікі. Я думаю, што нашы рэгіёны да гэтага гатовы», — падкрэсліў Барыс Грызлоў.
Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 12 мая 2022
Звязда, 12 мая 2022