https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


WіkіLеаks пра катастрофу ў Японіі: усё было вядома загадзя


Пра сур`ёзныя праблемы на японскіх АЭС было вядома яшчэ некалькі гадоў таму — гэтую краіну, у прыватнасці, папярэджвалі, што станцыі могуць не вытрымаць магутнага землятрусу. Уцечкі сакрэтнай дыпламатычнай перапіскі, апублікаваныя WіkіLеаks, таксама паказваюць, што японскі ўрад хаваў звесткі пра няштатныя сітуацыі на сваіх атамных аб`ектах.
Як піша Thе Dаіlу Tеlеgrарh са спасылкай на скандальны сайт, яшчэ ў снежні 2008 года прадстаўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі папярэджваў, што меры бяспекі на японскіх АЭС не адпавядаюць сучасным стандартам. Паводле яго звестак, за апошнія 35 гадоў сістэма кіравання бяспекай пераглядалася толькі тройчы.

Японскія ўлады ў адказ паабяцалі павялічыць узровень бяспекі на станцыях, у тым ліку на комплексе ў Фукусіме пабудавалі надзвычайны цэнтр супрацьдзеяння на выпадак стыхіі. Аднак, як аказалася, ён разлічаны на землятрусы максімальнай сілай у 7 магнітуд, тады як падземны штуршок 11 сакавіка, які пашкодзіў станцыю, быў з магнітудай 9.

Звязда
17 сакавіка 2011
 
Дата публикации:17.03.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1720
 
Ключевые слова:
Японские АЭС Землетрясение в Японии Мирный атом Радиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме